12.9 C
Минск
Понедельник, 2 октября, 2023
spot_img

Вычэрпванне легітымнасці і яе аднаўленне

Якая галоўная палітычная праблема, што вынікае з casе Зарэцкай і так званай выпадковасці ў палітыцы? Ніякай. Калі казаць пра самое пытанне «выпадковасці». Некаторыя  для параўнання нават прыводзілі прыклад Зяленскага.
Як я ўжо пісаў праблема не ў самым факце з’яўлення Зарэцкай «ніадкуль» і яе зыходу. У дэмакратычнай краіне кожны можа ісці ў палітыку, гэта права любога грамадзяніна і прынцып дэмакратыі. (Хаця ўжо відавочна, што праблема палітычнага выкліку ў дадзеным выпадку хіба не галоўная). Праблема ў тым, што такіе ўвазода-выхады прыводзяць да дэвальвацыі легітымнасці.

☆ ОСТ і кабінет, як і Каардынацыйная рада не знаходзяцца ў прасторы рэалізацыі дэмакратычных працэдур і механізмаў.
Тут няма публічных і інфармацыйных фільтраў, шырокай дыскусіі і магчымасці выбару.
 Дзейнасць кабінету, як і офісу — грунтуецца не на выбарах, не на грамадскім, публічным парламенцкім кантролю і аднаўляльнай падтрымцы, а на сітуацыйных (кулуарных) рашэннях, якія апраўдваюцца надзвычайным правам атрыманай легітымнасці ў 2020 годзе.

Тая легітымнасць падаецца як універсальная моц, якая не павінна паддавацца знешняй ацэнцы і крытыцы, і тым больш, кантролю калі гаворка вядзецца пра прынятыя рашэнні, стратэгіі і адказнасць за йх.

Права палітычнай выключнасці магло працаваць і працавала нейкі час, але зараз мае ўжо адваротны эфект у прыняцці рашэнняў. Тым не менш пацягвае функцыянаваць, асабліва ў структурных пытаннях. 
   Зараз гэтае «права» намагаюцца захаваць дзіўнымі і абсалютна непрымальнымі, антыдэмакратычнымі (карпаратыўнымі) умовамі пра неразгалошанне інфармацыі пра дзейнасць Офіса ды іншых структур звязаных з йм?
Гэта яшчэ больш аддаляе апазіцыю ад публічнасці. (Цікава, хто і з якога часу з’яўляецца прыватным уладальнікам ОФІС & Со? У непрыемных сітуацыях усе можна скідваць на «дзяржаўную таямніцу).

 ☆ Абапіраючыся на падтрымку ад 2020 году  «кабінет» і «офіс» пазіцыянуе сябе як адзінае прадстаўніцтва беларускага народу і заяўляе пра «манапольнасць на легітымнасць». Распусціць і пераабраць «кабінет» магчымасці няма, а значыцца няма магчымасці аднавіць яго легітымнасць, аўтарытэт, як і давер да функцыянавання  самой ідэі «кабінету» — ураду.

Дзейнасць кабінету ажыццяўляецца на падставе ўмоўнай легітымнасці Святланы Ціханоўскай, якая таксама не з’яўляецца сталай і пажыццёвай, яна не з’яўляецца інстытуцыянальна падмацаванай (законамі і структурамі), што давала б магчымасць апеляваць, ці апірацца на яе пастаянна.

Не інстытуцыянальная легітымнасць можа вычэрпвацца праз страту даверу, расчараванне, стомленасць людзей.

Таксама памылкі, скандалы, безвыніковыя ініцыятывы, неадпаведныя прызначэнні, якія базіруюцца на крыніцах ранейшай легітымнасці і вычэрпваюць яе. Але рэсурсаў на аднаўленне легітымнасці не так шмат.

У сваю.чаргу, пры адсутнасці выбараў (інстытуцыянальных механізмаў) падпіткай, узмацненнем для легітымнасці ў доўгатэрміновай перспектыве, з’яўляецца:

А. Сталая падтрымка статусных, аўтарытэтных людзей беларускага грамадства. Гэта адбывалася на першым этапе ў 2020 годзе. Ператок кадравых чыноўнікаў, сілавікоў, спартоўцаў, дзеячоў культуры на бок апазіцыі.
Падтрымка і сталая супраца з беларускай нацыянальнай культурнай інтэлігенцыяй.
 У гэтым выпадку легітымнасць   узмацнялася/аднаўлялася праз аўтарытэт іншых. Так званае інтэлектуальна-элітарнае намашчэнне. 
Такім чынам стваралася спіраль легітымнасці, чым больш вядомых людзей далучалася, тым больш кансалідаванай станавілася падтрымка і наадварот. (Нездарма Лукашэнка, Пуцін, іншыя аўтакраты імкнуцца да таго, каб вядомыя людзі былі побач з німі).

Таксама статусныя людзі маглі інвеставаць свой сацыяльны капітал у дзейнасць Святланы Ціханоўскай і яе штаб-офіс замацоўваючы аўтарытэт. Даволі шмат вядомых людзей хацелі працаваць/супрацоўнічаць з новымі структурамі, прапанавалі свае паслугі.

Калі б было вырашана стварыць урад у выгнанні на вылеце 2020 году, то жадаючых увайсці ў яго было б вельмі шмат.
 На дадзены момант з гэтым есць праблема, па прычыне росту недаверу і няўпэўненасці ў тым, што новыя структуры гэта добры «start up» для сацыяльных інвестыцый (аўтарытэту і часу). Гэта пераўтвараецца ў сур’ёзны кадравы дэфіцыт, які намагаюцца кампенсаваць асобамі, якія разглядаюць палітыку хутчэй як прыгоду;

2. Структурная і ідэалагічная кансалідацыя, адсутнасць палітычнай канкурэнцыі на прасторы дзейнасці. У гэтай сітуацыі, арганізацыі і ініцыятывы імкнуцца да злучэння і становяцца агульным палітычным і ідэалагічным рэсурсам.

«Уваходжанне» з’яўляецца як бы прызнаннем аўтарытэту, а таксама служыць дадатковай легітымацыяй дзейнасці цэнтральнага інстытуту, ці асобы. 
Нездарма (калі не памыляюся) былі спробы ОСТ пераняць сімвалічнае першынства ад Рады БНР. 
З канца 2021, пачатка 2022 Ціханоўская страціла палітычную гравітацыю, ад яе пачалі адрывацца цэлыя структурныя кавалкі ініцыятыў і арганізацый. Працэс паскорыўся з пачаткам вайны ва Украіне. З лютага 2022 з’явілася некалькі новых цэнтраў рознай прыцягальнасці і жыццяздольнасці: батальён/полк К. Каліноўскага, Форум В. Цапкалы, рух «Вольная Беларусь».

3. Інфармацыйная кансалідацыя. Падтрымка і неінстытуцыйная легітымнасць забяспечваецца адсутнасцю шырокай крытыкі. Легітымнасць — гэта інфармацыя. Пазітыўная інфармацыйнае поле — моцная легітымнасць, і наадварот.
У сваю чаргу крытыка з’яўляецца для прасторы непрымальнай і не прыносіць ніякай шкоды, бо на пэўны момант аўтарытэт непадважальны. 
Чым мацнейшы аўтарытэт, тым менш крытыкі.
Нават пасля першых няўдач і памылак грамадская апінія лагодна ставіцца да аб’екта падтрымкі і адкідвае крытыку і крытыканаў.

 Інфармацыйная прастора спрыяльная, а СМІ з’яўляюцца важным рэсурсам для ўмацавання легітымнасці. Але пры слабеючай легітымнасці, крытычная інфармацыя павялічваецца і прыспяшае яе разбурэнне, СМІ перастаюць быць інструментам будавання легітымнасці, а крытыка становіцца нават пажаданай. (Дакладна тое, што мела мейсца з Лукашэнкам у 2020 годзе);

4. Канешне, у крытычныя моманты можа адбыцца перазагрузка легітымнасці:
— праз выкарыстанне так званага громаадводу, то бок пазбаўленне ад найбольш непрымальнай і крытыкаванай асобы са свайго атачэння. Гэта ўніверсальная практыка «казла адпушчэння» на якога ўскладаюцца праблемы і няўдачы структур, залагоджваецца стаўленне сацыяльнага наваколля, але на пэўны час;
— стварэнне новых прадстаўнічых, кааліцыйных структур, якія бяруць частку адказнасці на сябе, а таксама павінны прыцягнуць новых, вядомых людзей і ўзмоцніць агульную легітымнасць. Такім механізмам павінен быў стаць «кабінет» СТ, але пакуль не стаў, а наадварот пераўтварыўся ў крыніцу розных непрыемнасцяў і крызісаў, што таксама паслабляе і раскладае легітымнасць/давер.

Ключавая праблема, якая вынікаюць з case Зарэцкай», што кампенсаваць страты гэтай непрыемнай сітуацыі на дадзены момант няма чым: ні дзеяннямі, ні асобамі, якія б сваёй вагой і статуснасцю маглі аднавіць, ці пераважыць страты. Нават інтэрв’ю Ціханоўскай Украінскай праўдзе, візіт у Кіеў Кавалеўскага і Коўшык (сябры кабінету) не прыцягнулі ўвагі;
— атрыманне вонкавай патпіткі ад папулярных ініцыятыў, ці дзяржаў (спроба абаперціся на ПКК і прыезд у Кіеў). Воляй лесу менавіта Кіеў зараз есць крыніца новага палітычнага «намашчэння».

На дадзены момант у пазітыўным накірунку сітуацыю можа змяніць сістэмнае развіццё і падтрымка беларускіх вайсковых цэнтраў, што можа стаць  прыкладам рэальнага палітычнага поспеху.

Арыгінал знаходзіцца тут і працяг тут.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Рекомендуем

Подписывайтесь на нас

196ЧитателиЧитать
18ЧитателиЧитать
28,400ПодписчикиПодписаться
spot_img

Последнее