Ух, узялося атачэньне Ціханоўскай за украінскую медыя прастору. У якасьці ключавога рупара спрабуюць разагнаць «Українську правду».
Былі адразу некалькі аўтарскіх калёнак. І вось гэтым разам зьявіўся тэкст у незвычайным для УП фармаце. Без указаньня аўтара-асобы, а падпісаны «команда проекта «Беларускі Гаюн»». Сьпяшаліся разьмясьціць так, тто загаловак пераклалі на ўкраінскую, тэкст застаўся расейскамоўным.
Ну ды й годзе з тым. Каманда «гаюна» сапраўды робіць годную справу. Тое што заняліся аналітыкай выклікае павагу. Таму стаў чытаць. І далей купа цікавостак. Ключавыя тэзы пра паводзіны атачэньня Лукашэнкі як вытворнай ад настрояў грамадства не выклікаюць пытаньняў. Інфармацыя пра рэпрэсіўную машыну афіцыйнага Менску таксама. Інтэрпрэтацыя лагічная й цалкам характэрная для віленскай групы беларускай апазыцыі (так, калі нехта не заўважыў, у розных краінах пачынаюць праяўляцца ўжо свае адметнасьці «беларускага пытаньня» — што, дарэчы, вельмі цікава).
А вось наступнае выдае з трыбухамі прычыну напісаньня тэксту. Правілы рэклямных тэкстаў – узгадваць не меней за тры разы аб“ект рэклямы. Быў бы «Гаюн» з расповядамі пра ягоную працу – вобразна гаворачы, «зьняў бы капялюха» — робяць.
Але узгадваюцца Сьвятлана Ціханоўская, яе офіс ды іншае. Гаворачы пра падтрымку ўзгадваецца Полк Каліноўскага (але чамусьці не ўзгадваюцца іншыя фармаваньні) і гаворыцца пра гуманітарную дзейнасьць беларускае дэаспары. Пры гэтым ёсьць пацьверджаньне факту перадачы дапамогі ад офіса палку (гэта праўда – былі такія выпадкі). Але са сваёй спэцыфікай. Ацаніце цытату: «офис Светланы Тихановской передавал медицинскую помощь полку Калиновского, а основной благотворительный фонд BySol собрал более 300 тысяч евро на снаряжение и гуманитарку.» Хм… Хвіліну, а іншых данацераў палку не было? І яшчэ раз хвілінку, а КАМУ байсол адпраўляў « снаряжение и гуманитарку»? У наіўнага чытача можа стварыцца ўражаньне што палку і што менавіта офісу належыць ключавая роля ў працэсе. Яшчэ раз «хм»
Узгадку па Гаюн ў зьвязку з офісам (крымінальныя справы) лагічная – структуры блізкія, кіраўнікі сябруюць.
А вось далей зноў пачынаюцца перлы. Яшчэ раз цытата «Беларусские демократические силы во главе со Светланой Тихановской открыто объявили, что готовятся к разным сценариям смены власти, включая силовой… Заявляют они и о наличии большой сети готовых восстать внутри Беларуси (план «Перамога» от BYPOL)) – нужно дождаться дестабилизирующего момента.»
І тут зноў «хвілінку». Элегантна падняць тэму сілавой кампанэнты у выглядзе Палку імя Каліноўскага (забыўшы пра іншыя фармаваньні), зьвязаць факт падтрымкі фармацыі з офісам і пасьля, гаворачы пра будучыню, ужо ня меней «элегантна» абысьці ўвагай і згаданы полк, перавеўшы фокус на Байпол. Хвіліну, не групу вакол Сахашчыка (якая па сваё функцыі й мае курыраваць частку сілавога крыла), а толькі адзін складнік, які дзіўным чынам ёсьць адной з апораў таго ж офісу.
Тэкст, трэба аддаць належнае, напісаны акуратна. Хай не па падручніку рэклямнае справы, але, прынамсі па шпаргалцы напісаньня рэклямных тэкстаў. Адно дзівіць: спроба працы ў лоб. Бо гэта за апошнія дні, калі не памыляюся трэці тэкст (ад розных аўтараў, збольшага зьвязаных з офісам) на адну тэму – ёсьць лідар, безь якога любая праца украінскага боку на беларускім кірунку марная й загадзя спарахнелая.
Дзіўна, бо хай не праз УП, але можа быць нават і публічны адказ. Ад таго ж, напрыклад, Палку. У беларускай эмігранцкай інфармацыйнай прасторы ён (ці яны – адказы), мо, пройдуць і незаўважна. Але ж у Украіне, як у старой показцы «асадачак застанецца». Так жа як і настойлівыя спробы прабіцца праз адзін канал. Няхай даступны, які добра ставіцца. Але ж ну занадта.
Ці маглі б па іншаму? Так. Тэкст Шклярава як палітычны маніфэст мог бы быць. Тэкст пра Беларускі Гаюн з прывязкай менавіта да беларускай сытуацыі (але без пераскору на рэкляму офісу) – таксама так. Далей кантакты з парай аналітычных групаў што да магчымасьцяў працы. 1-2 публічных івэнтаў (дзе арганізатарам ці ключавымі спікерамі мог бы быць той жа офіс). І пасьля ўжо спрабаваць нанова заводзіць свае наратывы, спасылаючыся на пералічанае вышэй.
Але ці то не дадумалі, ці тое не захацелі, ці тое часу мала (ёсьць паняцьце бюджэтнага году) – сьпяшаюцца. І, як вынік, робяць тупа, тапорна й месцамі сьмешна. Асабліва ў краіне, дзе досыць багата вывучалі прыкметы «джынсы» у прэсе.
У выніку, праз такое выпячваньне, ствараюцца рызыкі адваротнага эфэкту.
Мая ж пазыцыя застаецца старой, я яе працягваю агучваць субяседнікам у Украіне. Украіна мае размаўляць з УСІМА беларускімі групамі, каб самастойна адабраць да супрацы найбольш не лаяльных а адэкватных, якія разумеюць свае пазыцыі, рэсурсы й могуць сфармуляваць чаго хочуць атрымаць ад супрацоўніцтва.
ЗЫ: сьцебацца хочацца далей, але падымаць гэтую тэму ў ФБ (як і далей працягваць тут), мусіць, пакуль ня буду – там значная частка ўкраінскай аўдыторыі. Не варта кампрамэнтаваць землякоў, хай і з прычыны непрадуманых спробаў «праламіць сьцяну джынсою».