Коратка пра NDA (т.з. дамовы пра неразгалошанне) у межах дзейнасці офіса С.Ціханоўскай. Ці лепей сказаць, прыватнай кампаніі ОСТ. Гэты факт паступова становіцца вядомым шырокай публіцы і яшчэ больш падрывае давер да Ціханоўскай і яе атачэння.
За два гады барацьбы з лукашэнкаўскім аўтарытарызмам «новая» апазіція стварыла месцячковы таталітарызм, які вельмі моцна прыгадвае карпаратыўнае сэктанства. Гэта сюжэт Оруэлскага «Скотнага двору».
Дадзеныя паперкі па ўсіх параметрах супярэчаць прынцыпам дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека.
Яны ўвасабляюць усе тое, супраць чаго змагаюцца, трацяць свае здароў’е і жыцце беларусы. Гэта проста жарт, злая насьмешка над беларусамі і палітычнае самазабойства ОСТ, ды новай хвалі апазіцыі, якая нішчыць сябе дзіўнымі, абсурднымі ініцыятывамі.
Я не ведаю ні воднага прыкладу ў палітычна-публічнай дзейнасці, (тым больш апазіцыйнай) каб прасоўваліся падобныя «дамовы».
Я спадзяюся, што «мудрацы» ОСТ у хуткім часе анулююць усе гэтыя, прыняжаючыя годнасць беларусаў «дакумэнты», выбачацца перад тымі, хто быў вымушаны йх падпісаць, а аўтары і рэалізатары гэтай ідэі стануць вядомы публіцы і сыдуць у нябыт. Бо больш шкоднага дзеяння, разбуральнага і дэматывуючага цяжка сабе ўявіць.
Шчыра кажучы, я нават не ўяўляю, як можна дапускаць да ўлады тых людзей, якія дабравольна функцыянуюць у рамках таталітарных адносін, якія пагадзіліся рэалізаваць, прыняць і пагадўіцца працаваць/жыць пры такіх умовах. Гэта ж настолькі скажае свядомаць, ментальнасць, нараджае безкрытычнаю пакору нейкім звыштаячым «постацям», што забіваюць у чалавеку само жаданне быць свабодным.
Усе гэта цалкам адкідвае то, чаму мы/я вучым беларусаў — філасофіі свабоднага жыцця: не баяцца, казаць праўду, развіваць, не падпарадкоўвацца дурным загадам, развіваць грамадзянскую культуру і адносіны.
Няма добрага і кепскага таталітарызму, таталітарызм гэта заўседы разбурэнне чалавека.
Крыніца: @usovpavel